АЛЬБОМ “ПАЗЫТЫВЫ”

нарэшце пабачыў сьвет на гэтым сайце ў разьдзеле “Музыка”.

У альбом увайшоў новы студыйны матэрыял, запісаны вясной-летам 2009 году на ТА “ОСМОС”. Таксама мы ўключылі ў гэты опус новыя варыянты некалькіх трэкаў, якія раней выходзілі толькі ў зборках – такіх як “Дзеці”, “Рэвалюцыя”.

Слухайце онлайн, загружайце сабе на комп, раскідаце па сетках, скідайце сябрам – рабіце з гэтымі mp3 што заўгодна. Мастацтва павінна належаць народу!

*Credits:
Словы, музыка – Band_A
Аранжароўкі – Band_A, Ігар (Гарык) Плевін
Бубны – Яўген Кастыка
Бас – Андрэй Скурко
Гітара – Мікола Шакель, Алесь Кастыка, Андрэй Скурко
Сьпевы – Алена Аверкіна, Мікола Шакель

Запіс, зьвядзеньне, мастэрынг – ТА “ОСМОС” / Ігар (Гарык) Плевін

Special thanks: Алёне Валынец за магчымасьці, Паўлу Юрцэвічу за час і месца, Гарыку – за ўсё.