РЭЛІЗ ПАД НОВЫ ГОД

Навагодняй CD-зборкай парадаваў паб-клюб “Графіці”. Сярод песень гуртоў, якія на працягу году зьяўляліся ў праграме клюбу – наш “Дзень Сурка”, пад нумарам 10. Рэліз некамэрцыйны і будзе даступны, па ідэі, толькі наведнікам клюбу.

Чаго вам і жадаем. А інтэрнэт-вэрсію качаем тут.

Ну і гэта... з Новым годам! Зычым рэалізаванага творчага патэнцыялу і – пазытываў.